14 лістапада 2024г
14 лістапада для вучняў 5 класа была арганізавана гутарка “Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі” з мэтай выхавання ў вучняў любові да роднай зямлі, свайго народа, пашырэння ведаў пра культуру і традыцыі беларусаў.
Мерапрыемства праходзіла на роднай, беларускай мове. Вучні называлі дзяржаўныя сімвалы роднай краіны, гарады і рэкі, ”малявалі” карціну нашай Беларусі прыгожымі словамі, адказвалі на пытанні пра знакамітых людзей, знаходзілі адкадкі на загадкі.
Выхаванне пачуцця любові і гонару да сваёй Радзімы, яе мовы, развіццё зацікаўленнасці да мінулага і сучаснага нашай Айчыны неабходна для станаўлення грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Касянкова І.С.,
класны кіраўнік 5 класа
18 кастрычніка 2024г
17 кастрычніка выхавацель ГПД Карнеява Вольга Віктарауна правяла пазнавальную гульню “Чароуны куфэрак”. Мэта гульні - праверыць веды вучняў па беларускай мове, іх кемлівасць, памяць, лагічнае мысленне; выхоўваць цікавасць і павагу да роднай мовы. Вучням прапаноуваліся розныя заданні. З чароунага куфэрку вучні па чарзе даставалі загадкі і адгадвалі іх. Запісвалі на дошцы любімыя словы на беларускай мове. Асабліва спадабалась гульня “Перакладчык”, дзе трэба было перакласці словы з рускай мовы на беларускую.
10 кастрычніка 2024г
Дзень мацi – гэта цудоўнае и пяшчотнае свята, якое сваiм прыходам нагадвае, што ў жыццi кожнага з нас самы галоўны чалавек – гэта мама.
У гэты дзень хочацца выказаць словы падзякі ўсім маці, якія даруюць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. Дзякуй Вам!.. І хай кожнай з вас часцей гавораць цёплыя словы вашы любімыя дзеці, унукі, праўнукі.
Педагогi нашай школы iмкнуцца выхоўваць ў сваiх навучэнцаў паважлiвае стаўленне да старэйшага пакалення, перш за ўсё да самага любiмага чалавека – да сваёй матулi. Таму ў школе традыцыйна праходзiць тыдзень мацi, ў рамках якога вучні 7 класа на уроках працоўнага навучання падрыхтавалі сваімі рукамі паштоўкі-віншаванні «Для любімай матулі» і ўручылі іх сваім мамам.
Усе матулі засталіся задаволены падарункамі і былі ўдзячны за добры настрой.
4 кастрычніка 2024г
3 кастрычніка ў адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 8-га класса разам са сваім класным кіраўніком Дайнека Л.У. рушылі ў літаратурнае падарожжа “У краіне казак” . У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі падарожнічалі па станцыям “Крыжаванка”, “Збяры казку”, “ Казачны лес”, “Віктарынка”. У ходзе падарожжа дзеці ўспаміналі галоўных герояў казак, адгадвалі пра іх загадкі, цудоўна справіліся с крыжаванкамі.
Вучні паказвалі добрыя веды і вельмі хутка выконвалі ўсе заданні.
За актыўны ўдзел у мерапрыемстве вучні атрымалі невялікія падарункі.
Літаратурнае падарожжа “У краіне казак” садзейнічала выхаванню ў падлеткаў павагі да жывога беларускага слова і беларускіх казак.
20 верасня 2024 г
Ці ведаеце вы, як называецца самае вялікае возера Беларусі, самая працяглая рака, самы вялікі лес, самая высокая гара нашай Радзімы? А вучні 8 класа зараз могуць з лёгкасцю адказаць на гэтыя пытанні, таму што 19 верасня ў гэтым класе прайшло чарговае мерапрыемства пад назвай “Мы жывем у Беларусі” у межах беларускамоўнага чацвярга.
На занятку размаўлялі аб тым, у якой прыгожай і цудоўнай краіне мы жывем, колькі ў Беларусі цікавага; таго, што заслугоўвае ўвагі і блізкага знаёмства.
Грыгор’ева Я.В.,
выхавацель ГПД
17 верасня 2024 г
Дзень народнага адзінства - свята, якое ўвайшло ў наша жыццё як даніна павагі да гісторыі Айчыны, як памяць аб уз'яднанні Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэты дзень - сімвал нашай згуртаванасці, незалежнасці, суверэнітэту.
У чарговы беларускамоўны чацвер у 10 класе прайшоў час размовы "17 верасня - Дзень народнага адзінства", на якiм вучнi пазнаёміліся з гісторыяй узнiкнення гэтага дзяржаўнага свята.
Вяракса В.Б.,
класны кіраўнік
14 мая 2024 г
Чарговы беларускамоўны чацвер адбыўся ў школе 16 мая 2024 года. У гэты дзень прайшла завочная экскурсiя «Брэсцкая крэпасць».
Дзяўчынкі і хлопчыкі 3-га класа адправіліся ў вандроўку па Брэсцкай крэпасці і даведаліся аб тым, што 22 чэрвеня 1941 г. гарнізон крэпасці прыняў першыя ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў і больш як месяц трымаў абарону ў поўным акружэнні. У пасляваенны час за мужнасць і гераізм, праяўленыя абаронцамі крэпасці, цытадэль атрымала ганаровае званне "Крэпасць-герой".
Для народа Беларусі Брэсцкая крэпасць з’яўляецца выдатным сімвалам супраціўлення ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Брэсцкая крэпасць - адна з тых мясцін, якія варта наведаць у Беларусі.
Семчанка А.В.,
выхавацель ГПД
25 красавіка 2024 г
У рамках беларускамоўнага чацвярга з вучнямі 4 класа была праведзена гадзіна памяці “9 мая – Дзень Перамогі”.
У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся аб ваенных падзеях 1941 – 1945 гадоў. Аб гераічнай стойкасці салдат і партызан, нашых землякоў, пазнаёміліся з памятнымі мясцінамі гарадоў Беларусі.
Менавіта такія мерапрыемствы аказваюць вялікі ўплыў на выхаванне ў вучняў любові да сваёй Радзімы і памяці тых людзей, якія аддалі сваё жыццё за нашу будучыню.
Самкова К.В.,
выхавацель ГПД
19 красавіка 2024 г
18 красавіка для вучняў 2 класа была праведзена хвілінка адкрыццяў «Герб і сцяг Беларусі».
Падчас мерапрыемства вялі гутарку пра значэнне сімволікі ў жыцці чалавека і краіны. Пазнаёміліся з тым, дзе і калі выкарыстоўваюцца Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг. Дзеці даведаліся, чаму на нашым сцягу тры колеры — чырвоны, зялёны і белы — і што абазначае кожны сімвал нашага герба. Затым хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у віктарыне «У краіне «Сімволіка».
Кожны грамадзянін сваёй краіны павінен быць патрыётам, ведаць яе гісторыю і паважаць дзяржаўныя сімвалы.
Савельева А.Г.,
выхавацель ГПД
5 красавіка 2024 г
У 5 класе прайшла хвілінка адкрыццяў “Зубр - волат зямлі беларускай”, на якой вучні даведаліся шмат цікавага пра гэтых волатаў.
Мерапрыемства пакінула шмат пазітыўных эмоцый.
7 сакавіка 2024 г
7 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Спецыяльная школа № 2 г. Магілёва" прайшло мерапрыемства “Пажаданні ў падарунак”.
З Днём вясновым віншуем,
Мамам шчасця жадаем!!!
І стараемся, спяшаемся....
Мы паштоўкі майструем!!!
Здаўна лічыцца, што самы лепшы падарунак той, які зроблены сваімі рукамі. Напярэдадні свята Дня Жанчын у нашай майстэрні панаваў святочны настрой. Навучэнцы, якія наведваюць факультатыўныя заняткі "Чароўны квіллінг", майстравалі паштоўкі з цудоўнымі пажаданнямі для сваіх любімых матуль. Такая паштоўка ператвараецца ў маленькі падарунак, так як яна выканана сваімі рукамі з вялікай любоўю. Гэты падарунак будзе для мамы самым дарагім, таму што ён нясе ў сабе часцінку душы і цяпло рук яе дзіцяці.
Правядзенне такіх заняткаў спрыяе развіццю фантазіі, творчых здольнасцяў, любові да сябе і сваіх блізкіх.
Н.М.Ржэвуцкая,
настаўніца працоўнага навучання
15 лютага 2024 г
15 лютага, у чарговы беларускамоўны чацвер, з мэтай пашырэння слоўнікавага запасу вучняў, развіцця павагі і любові да роднай мовы была праведзена віктарына «Беларуская скарбонка”. Вучні, пад кіраўніцтвам настаўніцы, адгадвалі загадкі, рэбусы, складалі скорагаворкі і метаграмы.
Мэта мерапрыемства - падтрымаць цікавасць да беларускай мовы і літаратурнага чытання як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа, фарміраваць нацыянальную свядомую асобу, яе менталітэт, развіваць моўную культуру і пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд вучняў.
А.С. Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы
8 лютага 2024 г
Вядома ўсiм, што вельмi шмат
Куткоў на свеце дзiўных.
Але не менш, а болей, брат,
Iх на тваей Радзiме.
Иван Муравейка
8 лютага, у чарговы беларускі чацверг, у спецыяльнай школе № 2 прайшоў конкурс малюнкаў «Бачу Беларусь такой». Конкурс прайшоў у цеплай і добрай абстаноўцы. Вучні з захапленнем выконвалі ўсе прапанованыя заданні. Іх работы атрымаліся рознымі, як і кожны закуток нашай краіны.
Школьнікі не толькі малявалі, але і рыхтавалі абарону сваіх малюнкаў. Прыемна было чуць выказванні на роднай мове, у якіх адчувалася любоў і павага да роднага горада і сваёй краіны.
Любіце, беражыце і ганарыцеся сваёй Радзімай! Бо яна ў нас адна - самая мілая, родная, блізкая!
Выхавацель ГПД
Т.М. Сенакосава
1 лютага 2024 г
1 лютага ў беларускамоўны чацвер прайшоў вусны часопіс “Беларуская нацыянальная кухня”. Вучні пазнаёміліся са збонікам “Рэцэпты на кожны дзень”, які стаў вынікам працы над праектам “Край, у якім мы жывём”. Зборнік змяшчае рэцэпты страў як для дзяцей, так і для дарослых. Знаёмства з нацыянальнай кухняй дапамогло зазірнуць у мінулае, даведацца якія стравы былі на стале ў нашых продкаў. Мноства страў мінулых часоў мы можам гатаваць і сёння са знаёмых нам прадуктаў харчавання.
26 студзеня 2024 г
25 студзеня ў 4 класе прайшла гульня “Падарожжа па Беларусі” з мэтай выхавання ў вучняў любові да роднай зямлі, свайго народа, пашырэння ведаў пра культуру і традыцыі беларусаў. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве і дэманстравалі свае веды аб роднай краіне – яе гарадах, народзе і традыцыях.
Выхаванне пачуцця любові і гонару да сваёй Радзімы, яе мовы, развіццё зацікаўленнасці да мінулага і сучаснага нашай Айчыны неабходна для станаўлення маленькага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Касянкова І.С.,
класны кіраўнік 4 класа
12 студзеня 2024 г
Калядкі - гэта пара бесклапотнасці, вясёласці, жартаў, святочных пачастункаў, танцаў і песень.
Завітала Каляда і ў наш класс са сваёй казачнай атмасферай, карагодамі каля навагодняй ёлкі, вяселымі гульнямі.
Вучні былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі беларускіх гульняў, песень і танцаў.
Калядныя віншаванні, добрый настрой, пажаданні багацця і шчасця ды смачныя пачастункі ў гэты дзень атрымалі ўсе ўдзельнікі святочнага мерапрыемства.
Фадеева В.А.,
выхавацель ГПД
8 снежня 2023 г
У беларускамоўны чацвер вучні 8 класа бралі ўдзел у моўным турніры «Далучыся да роднага слова». Усе прысутныя падзяліліся на дзве каманды: «Сланечнікі» і «Валошкі». Вучні з цікавасцю выконвалі заданні: суадносілі прапанаваныя словы з перакладам, прыдумвалі на кожную літару алфавіта словы па-беларуску. Мерапрыемства спрыяла паглыбленню ведаў і папаўненню слоўнікавага запасу.
Кафанава А.П.,
класны кіраўнік
24 лicтапада 2023 г
У чацвер, 23 лістапада, у межах далучэння дзяцей да роднай мовы з навучэнцамі 6 i 8 класаў было праведзена мерапрыемства «Чытаю любімую казку».
Вучні пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі: "Жаронцы", "Верабей і мыш", "Аддай тое, што дома не пакінуў" і казкамі розных беларускіх пісьменнікаў: Я. Партуха "Перапёлачка", Р. Баравікова "Казкі з гербарыя" і інш.
Дзеці вучыліся ўважлiва слухаць, чытаць і пераказваць казкі на роднай мове, пазнаёміліся з новымі беларускімі словамі. У канцы пагулялі ў гульню «Знайдзі казку».
Вусная народная творчасць - загадкі, прыказкі, прымаўкі, песні, а асаблiва казкі - выхоўваюць у навучэнцаў пачуццё любові да роднай зямлі, разуменне працы як асновы жыцця, яны сведчаць аб гістарычных падзеях, аб сацыяльных адносінах, аб абароне Айчыны, аб культуры.
З любові да роднай хаты, да песні маці, з вывучэння гісторыі народа, з разумення яго традыцый пачынаецца любоў да роднага краю, да Радзімы, да ўсёй Зямлі.
Такім чынам, казкі не толькі фарміруюць любоў да традыцый свайго народа, але і спрыяюць развіццю асобы ў духу патрыятызму.
Наважылава М.Ф.,
выхавацель ГПД
17 лicтапада 2023 г
16 лістапада ў 7 класе нашай школы прайшло чарговае мерапрыемства пад назвай “Ведай роднае слова” ў межах беларускамоўнага чацвярга. Падчас заняткаў вучні адгадвалі беларускія загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, дапаўнялі прыказкі. А ў канцы мерапрыемства сямікласнікі праслухалі аўдыёзапіс беларускай казкі “Зайчыкі” і паспрабавалі пераказаць яе змест.
Грыгор’ева Я.В.,
выхавацель ГПД
10 лicтапада 2023 г
9 лicтапада ў 3 класе спецыяльнай школы № 2 горада Магілёва прайшоў інфарм-дайджэст “Беларускі ручнік”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй беларускага ручніка, бо беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць i мінуламу, i сучаснасці. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана гісторыя жыцця людзей і прыроды, гісторыя роднага краю.
Баранава І.Г.,
настаўніца пачатковых класаў
26 кастрычніка 2023 г
26 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Спецыяльная школа № 2 г. Магілёва» прайшоў фэст «Свята бульбы» з удзелам бацькоў. Мерапрыемства прайшло ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта.
Бульба — любімая страва беларусаў, яна прысутнічае на стале ў кожнага і па праве заслугоўвае ўшанавання. Сапраўды, бульба смачная ў любым выглядзе — смажаная, вараная, запечаная ў попеле, а якія апетытныя бабка, калдуны, дранікі і клёцкі!
Вучні 10 класа і іх бацькі прынялі актыўны ўдзел у віктарыне і гульнях, разгадвалі загадкі, чыталі вершы — і ўсё гэта было прысвечана яе вялікасці «бульбе».
Стараннямі бацькоў, настаўнікаў і вучняў быў накрыты стол з мноствам разнастайных страў з бульбы, якія можна было пакаштаваць і ацаніць.
Праведзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню нацыянальнай свядомасці вучняў, павагі і захаванню традыцый беларускага народа.
А.С. Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы
20 кастрычніка 2023 г
19 кастрычніка ў 6 класе адбылася віктарына «Беларускія прыказкі і прымаўкі».
Прыказак і прымавак ў народзе складзена вельмі шмат. І гэта не дзіўна, бо народная мудрасць збіраецца гадамі і перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Падчас мерапрыемства вучні складалi прыказкi з дзвюх частак, тлумачылi iх сэнс, адказвалi на цiкавыя пытаннi, разважалі і запаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі.
Усе ўдзельнікі праявілі кемлівасць і назіральнасць. Мерапрыемства садзейнічала актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, а таксама развіццю маўленчай культуры вучняў.
Кервіц А.М.,
настаўніца рускай мовы
12 кастрычніка 2023 г
Дзень мацi – гэта цудоўнае и пяшчотнае свята, якое сваiм прыходам нагадвае, што ў жыццi кожнага з нас самы галоўны чалавек – гэта мама.
Педагогi нашай школы iмкнуцца выхоўваць ў сваiх навучэнцаў паважлiвае стаўленне да старэйшага пакалення, перш за ўсё да самага любiмага чалавека – да сваёй матулi. Таму ў школе традыцыйна праходзiць тыдзень мацi, ў рамках якога вучні 9 класа, на занятках гуртка «Цудоўная майстэрня» падрыхтавалі сваімі рукамі паштоўкі-віншаванні «Для любімай матулі» і ўручылі іх сваім мамам.
Усе матулі засталіся задаволены падарункамі і былі ўдзячны за добры настрой.
Фядзькова В.А.,
выхавацель ГПД
5 кастрычніка 2023 г
5 кастрычніка ў спецыяльнай школе № 2 прайшоў час паэзіі “Зямля з блакітнымі вачамі”, прысвечаны 110—годдзю з дня нараджэння Эдзі Агняцвет.
У ходзе мерапрыемства выхавацель паведаміла дзецям аб жыцці і творчасці беларускай паэтэсы, усе разам чыталі вершы, слухалі песні, пабылі ў ролі "грамацеяў”, паспрабаваўшы выправіць памылкі ў гумарыстычным вершы. А кніжны агляд ля выставы ўпэўніў навучэнцаў у тым, што на старонках кніг Эдзі Агняцвет шмат сонца, дабрыні, бесклапотнага дзіцячага смеху і жартаў.
Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы і выхаванне ў вучняў павагі да роднага слова.
Л.Л.Субач,
выхавацель ГПД
21 верасня 2023 г
21 верасня вучні 7 класа спецыяльнай школы № 2 г. Магілева прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульне «Ці ведаю я Беларусь?», якую ім прапанавала класны кіраўнік Дайнека Л.У.
У ходзе мерапрыемства вучні змаглі пашырыць свой кругагляд па гісторыі нашай краіны, яе літаратурным і гістарычным мінулым і зазірнуць у будучыню. Падчас гульні ўдзельнікі змаглі паказаць трывалыя веды ў намінацыях «Дзяржава і яе сімвалы», «Зямля пад белымі крыламі», «У свеце народных традыцый».А таксама з задавальненнем вучні перакладалі на беларускую мову розныя словы і складалі прымаўкі і прыказкі.
Завяршылася гульня па незабыўных сцежках культуры роднага краю адказам на пытанне: «Як вы лічыце, ці варта турыстам з іншых краін ехаць у Беларусь і ці маем мы што ім паказаць?»
Інтэрактыўная гульня прайшла вельмі цікава і пазнавальна.
14 верасня 2023 г
Дзень народнага адзінства - свята, якое ўвайшло ў наша жыццё як даніна павагі да гісторыі Айчыны, як памяць аб уз'яднанні Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэты дзень - сімвал нашай згуртаванасці, незалежнасці, суверэнітэту.
У чарговы беларускамоўны чацвер у 9 класе прайшоў час размовы "17 верасня - Дзень народнага адзінства", на якiм вучнi пазнаёміліся з гісторыяй узнiкнення гэтага дзяржаўнага свята.
Вяракса В.Б.,
класны кіраўнік
12 мая 2023 г
Брэсцкая крэпасць - адно са знакавых месцаў Беларусі. Абарона Брэсцкай крэпасці - прыклад мужнасці і стойкасці народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы.
11 мая ў 10 класе адбылася гутарка «Брэсцкая крэпасць – герой».
Вучні даведаліся аб ваенных падзеях 1941 года, аб тым, як нeшмaтлiкi гapнiзoн змaгaўcя дa aпoшняй мaгчымacцi. 3няciлeныя paнaмi, гoлaдaм i cмaгaй гepoi Бpэcцкaй кpэпacцi тpымaлicя дa кaнцa лiпeня.
Рабяты пранікліся павагай і гонарам да тых людзей, якія аддалі сваё жыццё за мірнае неба над галавой. Такія мерапрыемствы аказваюць вялікі ўплыў на выхаванне ў вучняў любові да Радзімы, адказнасці за яе будучыню.
Кервіц А.М.,,
класны кіраўнік 10 класа
6 красавіка 2023 г
Магутнае слова, ты, роднае слова!
Cа мной ты на яве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне!
Я. Колас
Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.
6 красавiка, у чарговы беларускамоўны чацвер, у спецыяльнай школе № 2 г. Магілёва прайшоў конкурс чытальнікаў «Трапяткое беларускае слова». У ходзе мерапрыемства вучнi чыталi вершы беларускіх паэтаў аб роднай мове і любімай Беларусі, выказвалі свае меркаванні аб тым, як яны разумеюць выраз «Пакуль жыве мова, жыве народ».
Ласкавае, мілагучнае беларускае слова запоўніла ўсю школьную прастору. І кожны пераканаўся ў тым, што наша мова самая прыгожая і непаўторная, што карыстацца ёю ў паўсядзённым жыцці – адна асалода.
Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным!
Т.М. Сенакосава,
выхавацель ГПД
23 сакавіка 2023 г
“Як дагэтуль не стыне
На лясной лугавіне
Мая рана, мой боль,
Мая памяць — Хатынь».
С. Законнікаў
З мэтай ушанавання памяці мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ва ўстанове адукацыі праведзен урок “Аб чым звоняць званы Хатыні”, прысвечаны 80-годдзю Хатынскай трагедыі.
Настаўніца паведаміла вучням пра тое, што 22 сакавіка 1943 года адбылася расправа над мірнымі жыхарамі вёскі. Старых, жанчын і дзяцей карнікі загналі ў пуню і падпалілі. Былі забіты і згарэлі жывымі ў агні 149 чалавек, 75 з якіх – дзеці.
У 1969 годзе на месцы вёскі быў адкрыты мемарыяльны комплекс “Хатынь”.
Комплекс узведзены ў памяць не толькі пра вёску Хатынь, спаленую разам з жыхарамі, і іншыя беларускія вёскі, што падзялілі яе лёс, але і пра ўсіх мірных жыхароў Беларусі, якія былі знішчаны нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Напрыканцы ўрока настаўніца прачытала зварот ад загінуўшых ў Хатыні да жывых людзей. У гэтым звароце тая памяць пра спаленыя беларускія вёскі, як папярэджанне, каб падобныя трагедыі больш ніколі не паўтарыліся на нашай зямлі.
Такія ўрокі мужнасці нагадваюць нам пра тое, што забываць пра гэтую трагедыю нельга, дзеля таго, каб ніколі не паўтарылася Хатынь на нашай роднай беларускай зямлі!
А.С. Бабіцкая,
настаўнік беларускай мовы
16 сакавiка 2023 г
“Паэзія – гэта вясёлкавы мост ад сэрца людскога да сонца”.
М.Танк
Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі 16 сакавіка чарговы беларускамоўны чацвер вучні 8 класа вырашылі прысвяціць славутым беларускім паэтам.
Натхнёна і ўзнёсла з вуснаў школьнікаў гучалі радкі вершаў А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка, М.Багдановіча, Я.Купалы.
Прагучала шмат вершаў, прысвечаных беларускай мове. Сярод іх вершы “Мая мова” Ларысы Геніюш, “Матчына мова” Алеся Бачылы, “Дала мне маці гэту мову…” Аляксея Пысіна і іншыя. Кожны змог прачытаць той верш, які яму быў даспадобы, выбраны на свой густ, прыйшоўся па душы.
Праслухаўшы вершы, вучні атрымалі магчымасць яшчэ раз упэўніцца ў прыгажосці і мілагучнасці нашай мовы, адчуць тую цеплыню і любоў, з якімі звярталіся да мовы паэты ў сваіх вершах.
Сусветны дзень паэзіі - цудоўная нагода яшчэ раз пацешыць сваю душу і розум прыгажосцю вершаванага радка!
А.С. Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы
9 сакавіка 2023 г
9 сакавіка ў 2 класе спецыяльнай школы № 2 горада Магілёва прайшла класная гадзіна “Падарожжа па гарадах Беларусі”.
Вучні здзейснілі завочнае падарожжа па абласных гарадах нашай краіны. Дзеці пазнаёміліся з архітэктурнымі і гістарычнымі помнікамі, даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтых населеных пунктаў.
Баранава І.Г.,
настаўнік пачатковых класаў
3 сакавіка 2023 г
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, 3 сакавiка, у 4 класе Спецыяльнай школы № 2 г. Магілёва адбылося пазнавальнае мерапрыемства «Пяшчотныя словы».
Настаўніца расказала вучням, што 8 Сакавіка – гэта свята вясны, прыгажосці, абуджэння прыроды, светлы дзень нашых дарагіх жанчын!
З любоўю і пяшчотай дзеці стваралі віншавальныя паштоўкі. Шмат ласкавых і далікатных слоў юныя ўдзельнікі мерапрыемства сказалi пра сваiх матуль.
На працягу ўсяго мерапрыемства панавала атмасфера ўтульнасці і цеплыні, бо менавіта мама – гэта самы дарагі і блізкі чалавек, без якога наша жыццё не было б такім шчаслівым і радасным!
Т.М. Ціткова,
настаўнік пачатковых класаў
23 лютага 2023 г
Масленіца – старажытнае свята славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды.
Масленіца – гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Людзі спрадвеку ўспрымалі вясну, як пачатак новага жыцця і шанавалі Сонца, якое дае жыццё і сілы ўсяму жывому. У гонар Сонца спачатку пяклі праснакі, а калі навучыліся гатаваць цеста з закваскі, сталі пячы бліны. Нашы продкі верылі, што разам з круглым, румяным бліном, так падобным на сонца, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці.
Падчас Масленіцы гулянні працягваліся ўвесь тыдзень. Ніводнае свята не праходзіла так весела і разгульна. Лічылася, што калі ўволю не пацешыцца на Масленіцу – жыць у горкай бядзе.
Па вуліцах вазілі саламяную ляльку – Масленіцу – апранутую ў кафтан, шапку, перавязаную паяском. Пад канец Масленіцы яе спальвалі - так развітваліся з зімой.
Масленіца – гэта перш за ўсё сытная і багатая ежа. Бліны на Масленіцу пякуць кожны дзень з панядзелка, але асабліва многа з чацвярга да нядзелі (гэты час завецца шырокай Масленіцай). Начынка іх можа быць самай рознай, галоўнае – смачнай і багатай. Кожны мог знайсці сабе пачастунак і забаву на свой густ.
Масленіца заканчваецца выдатным хрысціянскім звычаем прасіць адзін у аднаго прабачэння ў Даравальную нядзелю. Прасіць прабачэння трэба ва ўсіх, нават не адчуваючы віны. А ў адказ неабходна казаць: “Бог даруе”.
На гэтым тыдні святкаванне Масленіцы адбылося і ў нашай школе. Вучні паспрабавалі блінцы са смятанай, ды варэннем. Пазнеёміліся з беларускімі традыцыямі правядзення гэтага праздніка, паклікалі вясну.
Прыхадзі да нас, вясна– мы цябе чакаем!!!
А.М.Апанасевіч,
настаўнік матэматыкі
17 лютага 2023 г
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
(Ф.Скарына)
Менавіта пад такім дэвізам з 13 па 17 лютага прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў спецыяльнай школе № 2 г. Магілёва. На працягу тыдня вучні і настаўнікі школы змаглі паўдзельнічаць у цікавых і займальных мерапрыемствах.
На пачатку тыдня была аформленна і наладжана інфармацыйная прастора школы: інфармацыйны стэнд, выстава кніг беларускіх паэтаў, выстава “Размаўляй са мной па-беларуску”.
Вучні 6-10 класаў у рамках прадметнага тыдня прынялі ўдзел у віктарыне “Беларусь мая сінявокая”. Рабяты з ахвотай адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны, адгадвалі загадкі, перакладалі беларускія словы на рускую мову, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў.
14 лютага прайшоў флэшмоб “Маё любімае беларускае слова”. Пасыл флэшмоба – узбагачаць слоўнік навучэнцаў рознымі мілагучнымі беларускімі словамі, пабуджаць да выкарыстання іх у актыўных маўленчых зносінах.
У кабінеце беларускай мовы на перапынках можна было прыняць удзел у акцыі “Далучы сваю далонь”, падчас якой усе жадаючыя маглі выказаць свае адносіны да роднай краіны.
На інфармацыйнай гадзіне настаўніца расказала вучням цікавыя факты пра Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Пра тое, што больш як два дзесяцігоддзі таму назад ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. І зараз з году ў год яго адзначаюць ва ўсім свеце, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак і захаваць нацыянальную разнастайнасць.
Мерапрыемствы Тыдня садзейнічалі развіццю пазнавальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.
Тыдзень прайшоў цікава, пазнавальна і прыгожа!
А.С. Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы
3 лютага 2023 г
Другога лютага ў чацвер прайшла лексічная гульня «Перакладчыкі», у якой прымалі ўдзел вучні 9 класа. Задачы гульні былі наступныя: удасканальваць навыкі карыстання руска - беларускімі слоўнікамі, папаўняць слоўнікавы запас, развіваць наглядна-вобразнае мысленне, выхоўваць цікавасць і жаданне працаваць у камандзе.
У працэсе гульні дзеці пры дапамозе слоўнікаў хутка і правільна перакладалі словы, разгадвалі крыжаванкі, складалі словы з літар. Адчуваўся дух суперніцтва, кожная каманда старалася выканаць заданне першай.
Падводзячы вынікі гульні, можна смела сказаць, што навучэнцы з пастаўленымі задачамі справіліся, ім спадабалася працаваць у камандзе, хлопчыкі і дзяўчаты даведаліся вельмі шмат новых слоў і выканалі ўсе складанымі заданнямі. Гульня прайшла хутка, цікава і пазнавальна.
Грыцкевіч Т.У.,
настаўнік рускай мовы
У чацвер, 26 студзеня з вучнямі 8 класа быў праведзены час зносін "Беларускія мастакі". Падчас мерапрыемства вучні, прагледзеўшы прэзентацыю, даведаліся пра вядомых беларускіх мастакоў, разгледзелі іх творы і паразважалі, у чым асаблівасць работ, якія карціны больш за ўсё запомніліся і спадабаліся.
Таксама згадалі музеі нашага горада, дзе можна ўбачыць некаторыя работы вядомых мастакоў.
Такія мерапрыемствы пашыраюць кругагляд дзяцей і садзейнічаюць развіццю эстэтычнай культуры.
Стаўбун П.У.,
выхавацель ГПД
У межах адзінага дня беларускай мовы 19 студзеня 2023 года ў 6 класе прайшло пазакласнае мерапрыемства “Экскурс у гісторыю. Калядкі”
У ходзе занятку вучні даведаліся аб нацыянальных традыцыях свята Каляды і аб тым, як калядуюць у нашы дні.
А яшчэ шасцікласнікі с задавальненнем прымалі ўдзел у прыгатаванні калядак. А потым і ў іх дэгустацыі.
Грыгор’ева Я.В.,
выхавацель ГПД
12 студзеня 2023 г
12 студзеня ў школе прайшло завочнае падарожжа “ Белавежская пушча”. У ім прымалi ўдзел вучнi 1-2 класаў. Настаўнiца, Маiсеенка Наталля Мiхайлаўна, падрыхтавала прэзентацыю і расказала вучням аб жыццi самых буйных жывёл Еўропы, якія жывуць у пушчы. Яна нагадала, што быў час, калi зубр амаль згiнуў у беларускіх лясах. Але на сеняшнi момант, зубр працягвае жыць і добра сябе адчувае, асаблiва ў вольных пушчанскiх лясных прасторах. Пасля расказа i прасмотра прэзентацыi, дзецям была прапанавана гульня-віктарына “Цікавыя факты пра зубра”. Напрыканцы мерапрыемства вучнi атрымалi падарунак-«Раскраска зубра».
Маісеенка Н.М.,
настаўніца пачатковых класаў
23 снежня 2022 г
Усё бліжэй надыходзіць галоўнае зімовае свята – Новы Год, якое з нецярпеннем чакаюць усе беларусы – і дарослыя, і, асабліва, дзеці.
Вучні 3 класа спецыяльнай школы № 2 г. Магілёва таксама старанна падрыхтоўваліся – упрыгожвалі клас, рабілі гірлянды, малявалі, вучылі навагоднія вершы і песні.
У чацвер, 22 снежня, у класе прайшла конкурсная праграма “Новы Год”. Вучні з ахвотай удзельнічалі ў конкурсах і беларускіх гульнях “Мароз”, “Снежны ком”, весела віталі Дзядулю Мароза і Снягурку, адгадвалі загадкі, спявалі песні, вадзілі хараводы. Традыцыйна за вершык кожны з вучняў атрымаў ад Дзеда Мароза доўгачаканы салодкі падарунак.
Пасля конкурснай праграмы вучяў чакалі смачныя пачастункі з гарбатай. Весела, цікава і з добрым настроем прайшло мерапрыемтва для трэцякласнікаў!
Касянкова І.С.,
настаўніца пачатковых класаў
15 снежня 2022 г
Выхаваўчае мерапрыемства на тэму «Беларускі арнамент» прайшло 15 снежня з вучнямі 4 класа.
Дзеці пазнаёміліся з нацыянальным беларускім адзеннем, яго каляровым спалучэннем. Атрымалі веды пра беларускі арнамент, разглядалі геаметрычныя формы і малюнкі на ім. На занятку складалі фрагменты ўзору. Праводзілася дыдактычная гульня «Знайдзі такі ж узор».
Потым вучні ўявілі сябе мастакамі і ўпрыгожвалі кашулю хлопчыка арнаментам. Занятак ім спадабаўся, а трыманыя вынікі занялі свае месцы на выставе.
К. А. Новікава ,
выхавацель ГПД
8 снежня 2022 г
Чарговы беларускамоўны чацвер 8 студзеня 2022 года ў ДУА “Спецыяльная школа №2 г. Магілёва” быў праведзены пад назвай “Беларускія нацыянальныя стравы”.
Падчас мерапрыемства вучні 9-10 класаў, прагледзеўшы прэзентацыю, даведаліся аб тым, што ежа – не толькі неабходная ўмова жыццядзейнасці, але і этнакультурная з’ява, якая адлюстроўвае нацыянальныя традыцыі, сацыяльную прыналежнасць і ўклад жыцця грамадства.
Настаўніца паведаміла вучням, што беларуская нацыянальная кухня існуе ўжо шмат стагоддзяў. Гістарычна склалася так, што яна мае шмат агульнага з кухняй рускіх, украінцаў, палякаў і літоўцаў. Разам з тым для кулінарыі кожнага народа характэрны свае адметныя рысы. Прывабнасць традыцыйнай ежы беларусаў заключаецца ў яе садзейнічанні здароваму ладу жыцця, даступнасці, рацыянальнасці спосабаў перапрацоўкі і захоўвання асноўных прадуктаў.
Напрыканцы мерапрыемства рабяты зразумелі, што народная кухня – адна з тых этнічных з’яў, якую трэба ўспрымаць як нацыянальны здабытак.
А.С. Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы
1 снежня 2022 г
У рамках далучэння дзяцей да роднай мовы, у першы дзень зімы 1 снежня, з навучэнцамі 7 класа было праведзена пазакласнае мерапрыемства "Беларускія народныя загадкі".
Навучэнцы не толькі вучыліся чытаць загадкі на роднай мове, знаёміліся з новымі невядомымі словамі, але і з вялікай цікавасцю знаходзілі карцінкі і прадметы-адгадкі (венік, яйка, цыбуля, морква, і інш.), што дапамагала дзецям, якія слаба размаўляюць, актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемстве.
Загадкі вучаць дзяцей думаць і аналізаваць, узбагачаюць слоўнікавы запас, пашыраюць веды аб навакольным свеце, развіваюць мысленне, памяць, увагу. А народныя загадкі – гэта невычэрпная крыніца мудрасці. У іх адлюстраваны кемлівасць і дапытлівы розум беларускага народа.
Знаёмства з беларускімі народнымі загадкамі прывіваюць дзецям любоў да роднай мовы, выхоўваюць цікавасць да пазнання культуры і традыцый сваіх продкаў.
Наважылава М. Ф.,
выхавацель ГПД
18 лістапада 2022 г
17 лістапада 2022 года ў 10 класе прайшоў вусны часопiс «Беларускія народныя святы». На мерапрыемстве вучнi пазнаёміліся з цэлай сістэмай свят, абрадаў, гульняў, ігрышчаў, што замацаваліся ў быце і зрабіліся пэўнымі арыенцірамі пры выкананні сельскагаспадарчых работ і падчас адпачынку ў гадавым коле. Вучні даведаліся пра зімовыя (Каляды, Масленіца, Грамніцы), веснавыя (Вялікдзень, Юр’я, Сёмуха), летнія (Купалле, Дажынкі), восеньскія (Багач, Дзяды), іншыя каляндарныя святы і абрады. Спявалi беларускiя народныя песнi, гулялі ў беларускiя народныя гульнi («Каляда», «Сляпы музыкант»), адгадвалі загадкі.
Добры настрой панаваў у класе на працягу ўсяго свята. Яно было цiкавым i дзецям вельмi спадабалася. Такiя мерапрыемствы фармiруюць цiкавасць да гісторыі свайго краю і павагу да роднага слова.
Ржэвуцкая Н.М.,
настаўнiк працоўнага навучання
11 лістапада 2022 г
10 лістапада ў 9 класе адбыўся конкурс прыказак і прымавак “Народная мудрасць”.
Падчас мерапрыемства вучні даведаліся, што прыказкі і прымаўкі - гэта адзін з самых стражытных народных жанраў, гісторыя якіх налічвае нават не стагоддзі, а тысячагоддзі.
Рабята знайшлі і падрыхтавалі шмат беларускіх народных выказванняў, змагаліся ў злучэнні прыказак з дзвюх частак, у вызначэнні сэнсу некаторых прымавак.
Конкурс садзейнічаў развіццю маўлення вучняў, узбагачэнню іх слоўнікавага запаса, спрыяў выхаванню цікавасці да гістарычных традыцый свайго народа.
Субач Л.Л.,
выхавацель ГПД
28 кастрычника 2022 г
У рамках бларускамоўнага чацвярга, 27 кастрычніка, у 3 класе адбылася гутарка “Хто мы? Мы – беларусы!” У ходзе гутаркі вучні паслухалі вершы на роднай мове, успомнілі сімвалы нашай краіны, праглядзелі відэафільм аб народных традыцыях беларускага народа.
На працягу мерапрыемства ў класе панавала атмасфера дабра і ўтульнасці. Дзеці вельмі ўважліва слухалі і адказвалі на пытанні. Гутарка атрымалася яркай і насычанай.
Самкова Е.В.,
выхавацель ГПД
25 кастрычника 2022 г
24 кастрычніка ў ДУА «Спецыяльная школа №2 г. Магілёва” ў 9 класе прайшла выхаваўчая класная гадзіна на тэму «Беларускае народнае адзенне».
Рабяты даведаліся аб беларускім нацыянальным адзенні шмат цікавых фактаў, а таксама пазнаёміліся з сiмваламi беларускага арнаменту. Вучням была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя, прагледзеўшы якую, яны даведаліся пра тое, якое адзенне насілі розныя народы міру – татары, грузіны, манголы, а таксама нашы продкі - беларусы. Пасля прагляду відэафільма навучэнцы даставалі жаночае і мужчынскае беларускае народнае адзенне з чароўнага куфра і апраналі на манекен.
Таксама былі падрыхтаваны цікавыя заданнi. Рабяты адгадвалі загадкі, гулялі ў гульню “Перакладчыкі” - перакладалі назвы адзення з рускай мовы на беларускую, спрабавалі самастойна намаляваць беларускі нацыянальны касцюм.
Классная гадзіна прайшла цiкава i пазнавальна!
А.С. Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы
21 кастрычника 2022 г
Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
У чацвер, 20 кастрычніка, у 7 класе адбыўся лінгвістычны турнір «Мовазнаўцы». Дзве каманды вучняў атрымалі заданні, падчас якіх яны паспрабавалі выявіць лексічнае значэнне некаторых слоў, а таксама мелі магчымасць папрацаваць у якасці перакладчыкаў.
Усе ўдзельнікі праявілі кемлівасць и назіральнасць. Мерапрыемства садзейнічала актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, а таксама развіццю маўленчай культуры вучняў.
Кафанава А.П.,
класны кіраўнік 7 класа
14 кастрычника 2022 г
«Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом,
маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам»
13 кастрычніка вучні 6 класа разам з класным кіраўніком Дайнека Л.У. святкавалі адно з самых любімых рэлігійных свят “Пакровы”. Вучні з цікавасцю слухалі апавяданне настаўніка пра гісторыю гэтага свята, якая распачалася яшчэ ў 10 стагоддзі ў храме Канстанцінопаля. Пра тое, як моладзь збіралася на вячоркі, а хатнія справы выконваліся з песняй святой Богородзіцы пад звон покроўскіх калакалоў . Вялікую цікавасць выклікалі народныя гульні, бо лічыцца, чым весялей гэты дзень правядзеш, тым весялей далейшае жыццё будзе.
Дзеці прымалі актыўны ўдзел у свяце: адгадвалі загадкі пра народныя прыкметы, гулялі ў пакроўскія гульні.
На мерапрыемстве панавала дзіўная атмасфера дабра і міру. Вучням свята вельмі спадабалася.
29 верасня 2022 г
29 верасня навучэнцы 8 класа другога аддзялення спецыяльнай школы № 2 г. Магілёва адправіліся ў завочнае падарожжа «7 цудаў архітэктуры Беларусi», прымеркаванае да года Гістарычнай памяці.
Падчас падарожжа вучні даведаліся аб прыгожых мясцінах нашай мясцовасці, такіх як Свята-Мікольскі манастыр, Магілёўская ратуша, Буйніцкае поле, пазнаёмiліся з самымi выбітнымі збудаваннямі нашай краiны.
Таксама вучнi зрабілі аплікацыю «Замак». Гэта работа не вельмі складаная ў выкананні, але эфектная ў сваім выніку. Дзеці правялі час у цёплай і творчай атмасферы.
Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю пазнавальнай дзейнасці і цікавасці да пазнання роднага краю, дазваляюць адчуць яго разнастайнасць і прыгажосць.
Фядзькова В.А.,
выхавацель ГПД
23 верасня 2022 г
Кожны чацвер у школе праходзіць дзень беларускай мовы. 22 верасня ў 8 класе была праведзены інфармацыйная гадзіна пад назвай “Жывёлы Беларусі”. Класны кіраўнік Вяракса В.Б. пазнаёміла вучняў з жывеламі, якія насяляюць нашу краіну. Рабяты разважалі аб тым, як кожны з нас можа паклапаціцца і прынесці карысць жывёльнаму свету нашай Радзімы.
16 верасня 2022 г
15 верасня ў 9 класе другога аддзялення спецыяльнай школы № 2 г. Магілёва адбылося віртуальнае падарожжа “Мой родны кут - Магілёу”. Спачатку вучні апынуліся ў вёсцы Салтанаўка, потым пабылі ў Заасадзе, наведалі мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”, “прайшліся” па пешаходнай вуліцы і азнаеміліся з найбольш цікавымі помнікамі і месцамі горада і іх гісторыяй
Краснікава А.В.,
настаўнік другога аддзялення
9 верасня 2022 г
8 верасня ў спецыяльнай школе № 2 прайшла тэматычная гадзіна “Дзень беларускага пісьменства”, прысвечаная Году гістарычнай памяці. Настаўніца паведаміла вучням пра тое, што ў 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Добруш, вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з'яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.
У канцэпцыю свята былі закладзены асноўныя тэмы, духоўны стрыжань свята — Год гістарычнай памяці, беларуская пісьменнасць, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушчыны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. У рамках свята ўсе госці маглі пазнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, а таксама паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў. Скончылася свята перадачай вымпела сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2023 годзе – г. Гарадку Віцебскай вобласці.
Тэматычная гадзіна для вучняў 8-9 класаў прайшла цікава і пазнавальна!
А.С.Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы
20 мая 2022 г
19 мая ў чарговы беларускамоўны чацвер у 2-м класе прайшло мерапрыемства “Любы край – мая Беларусь”. Вучні адправіліся ў завочнае падарожжа па краіне - паглядзелі відэаролік “Мая Беларусь”. Пазнаёміліся з разнастайным раслінным і жывёльным светам нашай краіны, знайшлі на карце свой родны горад. З задавальненнем слухалі вершы на беларускай мове і адказвалі на пытанні.
Самкова К.В.,
выхавацель ГПД
12 мая 2022 г
У межах адзінага дня беларускай мовы 12 мая ў 3-м класе прайшло цікавае і пазнавальнае мерапрыемства "Беларуская вясна". Вучні паўтарылі прыкметы гэтай пары года, расказалі вершы пра вясну і намалявалі малюнкі на тэму “Вясна -красна".
Таксама дзеці пагулялі ў знаёмыя ўжо беларускія гульні і пазнаёміліся з новымі.
Ціткова Т.М.,
настаўнік пачатковых класаў
5 мая 2022 г
Усё бліжэй да нас адно з самых хвалюючых свят – Дзень Перамогі. Мы павінны памятаць аб тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, хто ахвяруючы сваім жыццём, падарыў чыстае неба і мір на Зямлі.
5 мая ў 9 классе прайшла гадзіна памяці «Ніколі не забудзем». Эпіграфам сталі словы В.Быкава аб тым, што толькі памяць аб крывавых падзеях мінулай вайны ёсць найлепшы гарант міру на нашай зямлі.
На працягу мерапрыемства вучні выказвалі сваё стаўленне да вайны, аналізавалі факты і падзеі гісторыі, успомнілі прыклады гераічнай стойкасці салдат, партызан і падпольшчыкаў - нашых землякоў.
Такія мерапрыемствы аказваюць вялікі ўплыў на выхаванне ў вучняў любові да Радзімы, адказнасці за яе будучыню.
Кервіц А.М.,
класны кіраўнік
14 красавіка 2022 г
14 красавіка ў 10 класе прайшла хвілінка адкрыццяў "Беларускі арнамент".
Арнамент – гэта найбольш вядомы від мастацкай творчасці нашага народа. Ткацтва, пашыў адзення, ганчарная справа, вышыўка – усё гэта прасякнута выкарыстаннем спецыфічнага беларускага арнаменту, ідэнтычнага якому ў свеце няма.
Падчас мерапрыемства вучні здзейснілі цікавае падарожжа ў свет творчасці беларускага народа, пазнаёміліся з нацыянальным беларускім адзеннем, яго каляровым спалучэннем. Даведаліся аб значэнні беларускага ўзору, яго геаметрычных формаў, колеру і сімвалаў. Дзеці зазірнулі ў мінулае, дакрануліся да народнага мастацтва. Гэта наша спадчына, аснова для развіцця сучаснай культуры, мы павінны яе ведаць і захоўваць.
Савельева А.Г.,
выхавацель ГПД
7 красавіка 2022 г
Чарговы беларускамоўны чацвер адбыўся 7 красавіка 2022 года. У гэты дзень прайшло мерапрыемства «Азбука ветлівых слоў».
Дзяўчынкам і хлопчыкам 1-га класа было прапанавана разгледзіць разнастайныя жыццёвыя сітуацыі і знайсці выхад з іх, адгадаць крыжаванкі на роднай мове. Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні, спаборнічалі паміж сабой. Вынікам мерапрыемства сталі ўсмешкі на тварах дзяцей і добры настрой!
Днi беларускай мовы даюць магчымасць напомнiць пра тое, што мы – беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне i суправаджае нас усё жыццё.
Семчанка А.В.,
выхавацель ГПД
1 красавіка 2022 г
Янка Купала… Якуб Колас… Вымаўляем мы гэтыя імены і перад намі паўстае родная і дарагая Беларусь. 1 красавіка ў бібліятэцы дапаможнай школы г. Магілёва адбылося знаёмства вучняў аздараўленчага лагера “Радуга” з творчасцю народных паэтаў Я. Купалы і Я. Коласа.
На кніжнай выставе-аглядзе “Заўсёды яны ішлі побач” (да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа) была прадстаўлена мастацкая літаратура, літаратура аб жыцці і творчасці класікаў. Выклікалі ў вучняў цікавасць кнігі Я. Коласа: “Новая зямля” , “Сымон-музыка” , “Дрыгва” “На ростанях” і г.д. Я.Купалы: “Мой край”, “Адвечная песня”, “Паэмы”, “Раскіданае гняздо” і г.д.
Бібліятэкар, у праведзенам аглядзе літаратуры, адзначыла, што творчасць народных песняроў абапіраецца на багатыя традыцыі мінулага, нацыянальную культуру беларускага народа, на ўсё тое хараство прыроды, якое акружае беларуса з яго першых крокаў. Створаныя талентам мастакоў слова паэтычныя вобразы зямлі, краю — гэта велічны помнік простым людзям, беларусам-працаўнікам з іх багатым унутраным светам, неспакойнай душой, з нястомнымі пошукамі шляхоў да лепшай долі.
Асалоды ад чытання!
Саковіч Т.С.,
бібліятэкар
24 сакавіка 2022 г
Ты — боль, паэзія. Ты — быль.
Твае суровыя законы
He для забаў, не для гульбы —
А пошук ісціны да скону.
Л.Галубовіч
Дзеля таго, каб прыцягнуць увагу грамадства да паэзіі, на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе было прынята рашэнне 21 сакавіка кожнага года адзначаць Сусветны дзень паэзіі. Не засталася ў баку і дапаможная школа г.Магілёва. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята. Даведаліся, што паэзія – гэта адзін з асноўных тыпаў мастацтва слова, эмацыянальна-вобразная вершаваная творчасць, якой уласцівы шырокае ўжыванне адмысловых слоўных вобразаў, настроенасць на яркія, прыгожыя, гарманічна выказаныя пачуцці і думкі.
У гэты дзень на перапынках гучалі творы вядомых аўтараў - М.Танка, М.Багдановіча, Я.Янішчыц, вучні дзяліліся сваімі літаратурнымі перавагамі, якія вершы ім больш падабаюцца. Не абышлося і без твораў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Напрыканцы мерапрыемства прагучала думка, што кожны чалавек можа асабіста спасцігнуць таямніцы паэзіі, але для гэтага трэба быць чуйным, назіральным і адкрытым душой.
А.С. Бабіцкая,
настаўнік беларускай мовы
18 сакавіка 2022 г
17 сакавіка ў 2 класе прайшоў час зносін “Беларускія народныя гульні”, падчас якога вучні пазнаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі, вучыліся размаўляць на беларускай мове, практыкаваліся ўзгаднять рухі са словамі. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях “Заінька”, “Шэры кот”, “Мядзведзь”.
Беларускія гульні – рухавыя, развіваюць спрыт і хуткасць, выхоўваюць пачуццё павагі да традыцый беларускіх святаў, пачуццё калектывізму і ўзаемадапамогі.
Такое мерапрыемства садзейнічае працэсу разумення і авалодвання роднай мовай, выхаванню ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да гісторыі, культуры і традыцый свайго народа.
І.С.Касянкова,
настаўнік пачатковых класаў
11 сакавіка 2022 г
Мова – частка чалавечай культуры і гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.
10 сакавiка, у чарговы беларускі чацверг, адкрыў свае старонкi вусны часопiс «Люблю цябе, роднае слова». Ён пазнаёмiў вучняў 9 класа з вершамi беларускiх пiсьменнiкаў, цiкавымi загадкамi, вясёлымi пацешкамi.
Вельмі зацікавіў дзяцей музычны конкурс, калі яны праслухоўвалі песні на вершы беларускіх паэтаў.
У канцы мерапрыемства прайшоў агляд літаратуры беларускіх аўтараў “Любі і шануй родную мову!”
Т.М.Сенакосава,
выхавацель ГПД
24 лютага 2022 г
З чаго пачынаецца вясна? Безумоўна, з провадаў зімы. Вось і ў 3-ім класе дапаможнай школы адбылося свята Масленіца, якое традыцыйна праходзіць у канцы зімы. Дзеці разам з выхавацелем узгадалі гісторыю свята, паслухалі песні, а потым зрабілі маленькія сонейкі – сімвал прыгажосці, цяпла і дабрыні.
У канцы мерапрыемства дзяцей чакалі смачныя бліны з варэннем і гарбатай. Свята дапамагло вучням пазнаёміцца з некаторымі беларускімі традыцыямі, а таксама атрымаць пазітыўны настрой.
К. А.Новікава,
выхавацель ГПД
17 лютага 2022 г
17 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у дапаможнай школе г.Магілёва прайшла ўсеагульная дыктоўка па-беларуску.
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, адзначыць свята напісаннем адзінай дыктоўкі, усім ахвочым прапанавала настаўніца беларускай мовы А.С.Бабіцкая. Тэкст традыцыйна выбіраўся са знакамітых твораў беларускіх пісьменнікаў. На гэты раз спыніліся на ўрыўку з тэксту Я. Сіпакова «Любімая Радзіма! Шаноўная мая Беларусь!».
Далучыцца да мерапрыемства вырашылі не толькі старшакласнікі, але і настаўнікі школы. Галоўная задача сённяшняга дня - не толькі паказаць узровень пісьменнасці, але і далучыць усіх удзельнікаў да роднага слова, роднай мовы. Бо сапраўдная любоў да сваёй краіны неймаверная без любові да сваёй мовы. Кожны чалавек з дзяцінства пачынае гаварыць, думаць, разважаць на роднай яму мове! І пакуль мы ўсе падтрымліваем яе, то яна не трапіць у спіс мёртвых моў свету.
Прысутныя, без сумневу, атрымалі асалоду ад гучання беларускага слова, што было добра бачна па аптымістычным настроі ў класе.
Правядзенне такой акцыі дазваляе захаваць родную мову, выхоўваць любоў і павагу да яе!
А.С. Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы
11 лютага 2022 г
У чарговы беларускамоўны чацвер у школе адбыўся конкурс малюнкаў «Мой родны кут». Вучні намалявалі куточкі сваёй малой Радзімы. У сваіх работах дзеці пастараліся перадаць унікальнасць, непаўторнасць і прыгажосць родных мясцін.
Пад кіраўніцтвам выхавацеля групы падоўжанага дня Субач Л.Л. была арганізавана выстава лепшых работ. Кожны юны мастак змог выказаць у малюнках свае цёплыя адносіны да роднага краю.
27 студзеня 2022 г
Віртуальнае падарожжа “Архітэктура Беларусі” адбылося ў дапаможнай школе 27 студзеня ў 8 класе. Яно было праведзена ў форме завочнай экскурсіі. Экскурсаводам выступіла настаўніца беларускай мовы А.С. Бабіцкая. Рабяты прагледзілі прэзентацыю, у якой былі змешчаны фотаздымкі вядомых архітэктурных збудаванняў Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з гісторыяй іх стварэння, праслухалі паведамленне настаўніцы пра знакамітыя помнікі дойлідства.
Такія мерапрыемствы аказваюць вялікі ўплыў на развіццё маральна-патрыятычных якасцяў і любовi да сваёй краiны.
Падарожжа атрымалася цікавым і пазнавальным!
А.С. Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы
21 студзеня 2022 г
20 студзеня ў межах адзінага дня беларускага маўлення для вучняў 4 класа было праведзена свята «Калядкі».
У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтага свята, даведаліся аб галоўных традыцыях, якія захаваліся ў той ці іншай ступені і ў наш час.
Вучні разам з выхавальнікам выканалі калядныя песні, паслухалі прыказкі, заклічкі, якія ўслаўляюць Каляду. А таксама пакалядавалі з сімвалам гэтага свята - калядным кіем у выглядзе зоркі.
Ва ўсіх удзельнікаў калядак засталіся добрыя эмоцыі аб праведзеным свяце.
А.У.Стаўбун,
выхавальнік групы падоўжанага дня
14 студзеня 2022 г
13 студзеня, у чарговы беларускі чацвер, прайшла віктарына “Гарады Беларусі”. Вучні 7-8 класаў прымалі ўдзел у правядзенні мерапрыемства. Віктарына мела камандны характар, таму выклікала ў дзяцей вялікае жаданне перамагчы. Для гэтага вучням трэба было назваць па-беларуску жыхароў розных гарадоў, прыгадаць некаторыя помнікі, агучыць абласныя цэнтры, успомніць тайны назваў гарадоў Беларусі. І гэта далёка не ўсе пытанні, на якія здолелі адказаць рабяты. Вучні вучыліся разважаць, успаміналі легенды і гісторыі аб паходжанні гарадоў.
У выніку, абедзве каманды паказалі сябе з лепшага боку, менавіта таму ў віктарыне перамагло сяброўства!
А.С. Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы
24 снежня 2021 г
У пераднавагодні тыдзень ва ўсіх класах школы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Новаму году. З усіх кабінетаў гучалі песні, музыка і смех.
У чацвер, 23 снежня, у рамках далучэння дзяцей да роднай мовы з навучэнцамі 6 класа было праведзена мерапрыемства на беларускай мове «Новы год! Новы год!". Дзеці пазнаёміліся з навагоднімі беларускімі гульнямі і конкурсамі: "Мароз", "Адгадай хто?", "Зайка - маладзiк", "Каўпачок", "Зімовы вецер", "Снежны ком", дзе вучні праявілі кемлівасць, спрыт, знаходлівасць. У гульнях дзеці даведаліся шмат новых беларускіх слоў, вучыліся размаўляць на роднай мове.
У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі смачныя пачастункі і прызы.
Наважылава М.Ф.,
выхавацель группы падоўжанага дня
10 снежня 2021 г
На тыдні ўся краіна адзначыла 130-годдзе з дня нараджэння славутага беларускага песняра Максіма Багдановіча.
Святочныя мерапрыемствы прайшлі і ў дапаможнай школе г.Магілёва.
Сіламі вучняў быў аформлены стэнд "Да юбілею Максіма Багдановіча". У класах адбыліся інфармацыйныя гадзіны, дзе вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, узнавілі веды пра раней вывучаныя творы класіка. У кабінеце беларускай мовы напрацягу ўсяго тыдня дзейнічала выстава кніг Багдановіча.
Нікога не пакінула абыякавым пастаноўка “Слуцкія ткачыхі”, якую падрыхтавалі вучаніцы 8-10 класаў. Дзяўчаты, апранутыя ў прыгожыя беларускія касцюмы, распавялі гледачам аб цяжкай долі, якая іх напаткала ў панскім двары, і пра тое, як яны ў няволі ствараюць сапраўдныя шэдэўры мастацтва:
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.
Дадзенае мерапрыемства аказала вялікі ўплыў на пазнавальнае і выхаваўчае развіццё падлеткаў: не кожны дзень дакранаешся да творчасці вялікага класіка Максіма Багдановіча!
Алена Бабіцкая,
настаўнік беларускай мовы
3 снежня 2021 г
Хвiлiнка адкрыццяў пад назвай «Беларускiя музычныя iнструменты» адбылася ў чацвер, другога снежня, ў шостым классе. Раней, у пачатковай школе, на ўроках музыкi, дзецi знаёмiлiся з дудкай, скрыпкай, трашчоткай, цымбаламi, а на Хвiлiнцы адкрыццяў упершыню ўбачылi i пачулi гучанне старажытнага беларускага музычнага iнструмента – дуды.
Далей было прапанавана заданне на картках «Знайдзi пару», з якім усе добра справіліся. Напрыканцы мерапрыемства, ўсе разам з добрым настроем праспявалі вядомую беларускую народную песню «Зайграй жа мне, дударочку».
Кафанава А.П.,
настаўнік музыкі
25 лістапада 2021 г
У чарговы беларускамоўны чацвер 25 лістапада 2021 года ў дапаможнай школе г.Магілёва прайшоў вусны часопіс “Беларуская нацыянальная кухня”. У ім прынялі ўдзел вучні 6 – 10 класаў.
Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй беларускай кухні, адведалі стравы з бульбы, сала, агуркоў, кіслай капусты. Беларуская нацыянальная кухня існуе ўжо шмат стагоддзяў. На яе ўплываюць гістарычныя падзеі, геаграфічнае становішча і ўмовы надвор'я. Актыўнае вядзенне сельскай гаспадаркі спрыяе выкарыстанню разнастайнай гародніны пры падрыхтоўцы нацыянальных страў. У асноўным, у беларускай кухні выкарыстоўваліся мясцовыя прадукты, але невялікі ўплыў аказваюць і рэцэпты перасяленцаў з памежных тэрыторый.
Дзеці падзяліліся матулінымі і бабулінымі рэцэптамі прыгатавання беларускіх страў. Прысутныя, без сумневу, атрымалі задавальненне, што было добра бачна па іх аптымістычным настроі.
Апанасевіч А. М.,
настаўніца матэматыкі
11 лістапада 2021 г
З мэтай выхавання любові да сваёй Радзімы, цікавасці да гісторыі роднага краю 11.11.2021г. настаўніца Дайнека Л.У. заклікала вучняў на гульню-віктарыну “Беларусь –мая Айчына”.
Завочна старшакласнікі падарожнічалі па гарадах Беларусі, знаеміліся са святынямі нашай краіны, адгадвалі загадкі, рэбусы. Настаўніца і вучні чыталі вершы на беларускай мове, адказвалі на пытанні віктарыны.
У час падарожжа яны даведаліся шмат цікавага пра гісторыю нашай цудоўнай краіны, пра сваіх славутых землякоў, пра прыгожыя мясціны нашай Радзімы.
Падчас мерапрыемства вучні адчулі гонар за сваю Айчыну, за яе гістарычнае мінулае. А самае галоўнае тое, што ўвесь час гучала цудоўная родная мова.
22 кастрычніка 2021 г
У рамках беларускамоўнага чацверга 21 кастрычніка прайшоў інтэрактыў “Прыказкі і прымаўкі”, у якім прынялі ўдзел вучні 7 класа.
Першая частка інтэрактыву насіла тэарэтычны характар, другая ¬¬– практычны.
Дзеці пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі на розныя тэмы, удасканалілі свае веды і ўменні працы са слоўнікамі. Даведаліся шмат новых слоў, с цікавасцю выконвалі іншыя заданні.
Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю пазнавальнай дзейнасці і цікавасці да пазнання роднай мовы, дазваляюць адчуць яе разнастайнасць і прыгажосць.
Гэты інтэрактыў быў накіраваны на фарміраванне любові да роднай мовы і сваёй краіны.
Стаўбун П.У.,
выхавальнік группы падоўжанага дня
15 кастрычніка 2021 г
14 кастрычніка 2021 года ў 4 класе адбылося мерапрыемства пад назвай "Беларускае нацыянальнае адзенне", мэтай якога было пашырэнне ўяўленняў навучэнцаў аб беларускай культуры, а таксама знаёмства з нацыянальным адзеннем беларусаў. У ходзе заняткаў дзецi разам з настаўнікам нагадалi беларускiя святы, традыцыi, абрады. Вялася гутарка пра святочнае адзенне нашых продкаў. Да ўвагi вучняў былi прадстаўлены ўзоры беларускiх нацыянальных касцюмаў, а таксама выявы слуцкiх паясоў. Дзецi знаёмiлiся з арнаментам на адзеннi i паясах, адзначалi яго асаблiвасцi. Кожны навучэнец меў магчымасць самастойна ўпрыгожыць арнамент каляровымі алоўкамі.
У канцы мерапрыемства былi вызначаны лепшыя работы. Дзецi засталіся задаволеныя цiкавымi звесткамi i вынiкамi сваей працы.
Кудзялевіч А.М.,
настаўнік пачатковых класаў
30 верасня 2021 г
30 верасня ў чарговы беларускамоўны чацвер у школе была арганізавана выстава кніг “Верны сын сваёй зямлі», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча.
Выстава кніг была размешчана ў кабінеце беларускай мовы і дзейнічала напрацягу ўсяго тыдня. Вучні пасля ўрокаў наведвалі выставу, разглядалі кнігі, чыталі вершы Н.Гілевіча, знаёміліся з яго біяграфіяй. Таксама яны даведаліся пра тое, што пісаць вершы паэт пачаў яшчэ ў дзяцінстве, а ў друку ўпершыню выступіў у 1946 г.— у часопісе "Бярозка", дзе быў змешчаны яго верш "Яблынька".
Асноўны змест паэзіі паэта — любоў да роднага краю, асэнсаванне гістарычнага вопыту беларускага народа.
Ніл Гілевіч - аўтар шматлікіх кніг паэзіі: «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961) і інш.
Бабіцкая А.С.,
настаўнік беларускай мовы
23 верасня 2021 г
23 верасня ў межах адзінага дня беларускага маўлення для вучняў 8 класа было праведзена мерапрыемства “Беларускія народныя святы”. Настаўніца паведаміла васьмікласнікам пра традыцыйныя каляндарныя святы беларускага народа: Каляды, Масленіцу, Вялікдзень, Купалле, Пакровы, якія ўзніклі яшчэ далёка да прыняцця Хрысціянства.
Вучні даведаліся, што СВЯТЫ – гэта сукупнасць звычаяў і абрадаў, якія ўзніклі ў першабытнам грамадстве і былі звязаны з каляндарным (гуканне вясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі.
У час падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства прыйшлі да высновы, што вельмі важна і неабходна адраджаць беларускія народныя традыцыі, памятаць і шанаваць тое, што шанавалі нашы продкі. Цудоўнае, шчырае і пяшчотнае беларускае слова гучала на фоне беларускай народнай музыкі.
Галоўнай мэтай мерапрыемства было данесці да навучэнцаў узоры народнага мастацтва; абудзіць цікавасць да роднай мовы, культуры беларускага народа, яго гісторыі.
Бабіцкая А.С.,
настаўнік беларускай мовы
20 верасня 2021 г
Цікава і займальна ў дапаможнай школе прайшоў шосты школьны дзень.
Вучні разам з настаўніцай беларускай мовы пагутарылі пра родную мову, узгадалі дзесяць запавядзяў пра беларускую мову, паўдзельнічалі ў віктарыне «Гучы, родная мова».
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі вывад, што беларуская мова вельмі прыгожая і мілагучная, а яшчэ тое, што валодаць і размаўляць на ёй павінен умець кожны сумленны беларус.
Бабіцкая А.С.,
настаўнік беларускай мовы
16 верасня 2021 г
Кожны чацвер у школе праходзіць дзень беларускай мовы. 16 верасня ў 7 класе была праведзены інфармацыйная гадзіна пад назвай “Жывельны свет Беларусі”. Класны кіраўнік Вяракса В.Б. пазнаёміла вучняў з жывеламі, якія насяляюць нашу краіну. Рабяты разважалі аб тым, як кожны з нас можа паклапаціцца і прынесці карысць жывельнаму свету нашай Радзімы.
3 верасня 2021 г
2 верасня ў дапаможнай школе была праведзена літаратурная гасцёўня “Дзень беларускага пісьменства і друку”. Гэта свята адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Мэта мерапрыемства: паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, папулярызацыя дасягненняў айчыннай пісьмовай культуры, багацця духоўных і культурных традыцый Беларусі. Вучні пазнаёміліся з новымі кніжнымі выданнямі, так як менавіта ў кнігах, у словах паэтаў і пісьменнікаў адбіваюцца гісторыя народа і яго слаўныя справы.
Бабіцкая А.С.,
настаўнік беларускай мовы
30 красавіка 2021 г
29 красавіка ў 1 класе прайшло свята “Вялікдзень”, на якім першакласнікі даведаліся пра асноўныя традыцыі і звычаі святкавання і падрыхтоўкі да гэтага дня.
Вучні пазнаёміліся з новымі беларускімі словамі, паспрабавалі на смак велікодны куліч і пафарбаваныя яйкі-пісанкі, пагулялі ў “біткі”.
Такое выхаваўчае мерапрыемства садзейнічала далучэнню вучняў да беларускай гісторыі і культуры, пашырэнню кругагляду, выхаванню добразычлівасці і павагі да роднай мовы.
Касянкова І.С.,
настаўнік пачатковых класаў
29 красавіка 2021 г
Трэба многа знаць,
Каб узор прачытаць.
Ці светлым сонцам,
Ці хатнім аконцам,
Ці вешчай кукушкай,
Ці мяккай падушкай,
Ці яркаю зоркай,
Ці ўдавою горкай,
Ці спорым святам,
Ці родным братам,
Ці роднай сястрыцай,
Ці светлай крыніцай,
Ці зарой-зараніцай,
Ці добрай маладзіцай,
Ці краснай дзявіцай,
Ці свежай вадзіцай.
(з кнігі «Беларускі арнамент» М.С. Кацер)
Многія з нас хацелі б пачуць галасы сваіх продкаў, даведацца, пра што думалі і пра што марылі ў старажытнасці беларусы, што яны любілі, чаго баяліся, каго паважалі і што хацелі б распавесці нам, сваім нашчадкам. Высветліць зараз гэта магчыма, дзякуючы старадаўнім тканым і вышытым вырабам, якія захаваліся да нашага часу. Калі ўважліва прыгледзецца да чароўных узораў, там шмат чаго можна «прачытаць».
Падчас пазнавальнай гульні "Вывучаем беларускі арнамент", якая прайшла ў 5 класе, вучні акунуліся ў атмасферу нашых продкаў, склалі з асобных частак свой арнамент і намалявалі тыя узоры, якія спадабаліся ім больш за ўсё.
Стаўбун П.У.,
настаўнік выяўленчага мастацтва
22 красавіка 2021 г
Кожная краіна мае сваю сімволіку: нацыянальны сцяг, герб, гімн. Нацыянальны касцюм з’яўляецца такім жа своеасаблівым сімвалам.
Аб гісторыі стварэння нацыянальнага касцюма даведаліся вучні 8 класа падчас пазакласнага мерапрыемства. Рабяты прагледзелі прэзентацыю, выставу, арганізаваную настаўнікам, дакранулiся да гiсторыi нашых продкаў i блiжэй пазналi яе.
Такія мерапрыемствы нагадваюць нам пра тое, што трэба берагчы і паважаць свой нацыянальны касцюм, таму што ён адлюстроўвае непаўторнасць нашай нацыі, яе адметнасць.
Кервіц А.М.,
класны кіраўнік
25 сакавіка 2021 г
25 сакавіка вучні 7-8-х класаў сабраліся разам, каб пагаварыць пра паэзію, пра сваіх любімых беларускіх паэтаў і пачытаць вершы. Кожнаму з іх было што расказаць і прачытаць. Гучалі вершы М. Багдановіча, Д. Бічэль, Н. Гілевіча, С. Грахоўскага, Г. Бураўкіна.
Таксама вучні прыгадалі, што 5 сакавіка споўнілася 125 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта, драматурга і сатырыка Кандрата Крапівы. Пачыталі яго знакамітыя байкі “Дыпламаваны баран, “Дзед і баба”, “Ганарысты парсюк”.
Сустрэча была прысвечана Сусветнаму дню паэзіі.
Удзельнікі вечарыны вырашылі сустракацца часцей і чытаць вершы беларускіх паэтаў.
А.С. Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
25 лютага 2021 г
25 лютага ў дапаможнай школе прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове. Вучні і гледачы сабраліся дзеля таго, каб паслухаць вершы на роднай мове, даведацца пра незнаёмыя словы на беларускай мове і што яны азначаюць. Перад пачаткам выступлення настаўніца прапанавала вучням прагледзіць невялікі фільм пра беларускіх пісьменнікаў і родную мову.
Навучэнцы прачыталі вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча. Хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі натхнённа і эмацыйна выказвалі сваю любоў да роднай мовы і Бацькаўшчыны праз вершы! Лепшыя чытальнікі былі ўнагароджаны салодкімі падарункамі.
Мерапрыемства прайшло вельмі цікава і пазнавальна!
А.С. Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
29 студзеня 2021 г
29 студзеня ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання талерантнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу праз арганізацыю прадуктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця” ў дапаможнай школе г.Магілёва адбылося свята – “Калядкі”, мэтай якога з’яўлялася знаёмства дзяцей са старадаўнімі славянскiмi традыцыямі, выхаванне пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін, а таксама абуджэнне цікавасці да роднай мовы, культуры беларускага народа, яго гісторыі.
Свята прайшло з удзелам вучняў сярэдняй школы №4 г.Магілёва, якія завіталі на “Калядкі”. Кабінет беларускай мовы, дзе праходзіла мерапрыемства, быў прыбраны ў вясковым стылі: дошка ўпрыгожана вышыванымі ручнікамі, пасярод сцэны стаяў стол з прысмакамі, які быў засланы вышываным абрусам, у куце – печ з куццёй на сене.
Дзеянне пачалося з таго, што гаспадар з гаспадыняю мітусіліся па "хаце", ставячы на стол талеркі і міскі са стравамі, і чакалі на свята калядоўшчыкаў. І сапраўды, у хуткім часе да іх завіталі калядоўшчыкі з каляднай зоркай, казой і мядзведзем.
Гледачы таксама ўдзельнічалі ў мерапрыемстве - спявалі разам калядныя песні, варажылі на гліняных гаршочках, а напрыканцы – аддзякавалі ўдзельнікаў шчырымі апладысментамі.
На працягу мерапрыемства гучалі беларускія народныя песні, прыказкі і прымаўкі. Удзельнікі свята танцавалі, гулялі ў народныя гульні, жартавалі. Цёплая атмасфера мерапрыемства, святочныя віншаванні і пажаданні, шанаванне традыцый нашых бабуль і дзядуль не пакінулі нікога раўнадушным.
А.С. Бабіцкая,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
14 студзеня 2021 г
14 студзеня ў дзясятым класе прайшоў моўны турнір. Дзве каманды вучняў спаборнічалі ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, а таксама ўдзельнічалі ў конкурсе “Збяры прыказку”. Тут трэба было праявiць не толькі веды, але і кемлівасць. Усім цікава было пачуць новыя словы. У кожнага ўдзельніка застаўся пазітыўны настрой і жаданне вывучаць родную мову.
18 снежня 2020 г
У межах адзінага дня беларускай мовы 17.12.2020 у 4-м класе нашай школы прайшло пазакласнае мерапрыемства “Жывёлы Беларусі”.
У ходзе занятку вучні атрымалі веды аб дзікіх жывёлах роднага краю, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, утваралі назвы дзіцянят дзікіх жывёл, з цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях “Перекладчык”, “Адзін – многа”.
Вучні папоўнілі слоўнікавы запас, даведаліся, як гучаць назвы дзікіх жывёл на роднай мове. Вынікам мерапрыемства стаў конкурс малюнкаў.
Грыгор’ева Я.В.,
выхавацель ГПД
11 снежня 2020 г
10 снежня адбылося мерапрыемства “Птушкі на кармушцы”, падчас якога дзеці не толькі даведаліся, якія птушкі застаюцца зімаваць у нашай краіне, але і пагулялі ў рухомыя гульні, пасправабалі адгадаць загадкі, даведаліся, як па-беларуску гучаць назвы некаторых птушак.
Ці ведаеце вы, якія птушкі застаюцца зімаваць у нашай краіне? Ці ведаеце, як па-беларуску назваць тую ці іншую птушку? Як дапамагчы птушкам у зімовы перыяд?
На гэтыя і іншыя пытанні дзеці шукалі і знаходзілі адказы, выконваючы прапанаваныя заданні, сярод якіх была і гульня “Пазнай птушку па апісанню”, віктарына “Як правільна назваць птушку і часткі яе цела па-беларуску?” і нават рухомы танец “Верабей”. Таксама дзеці вучыліся апісваць птушак, складаць апавяданне па малюнку.
Усе гэта ўзбагачала прадстаўленні дзяцей пра зімуючых птушак, пра лад іх жыцця і паводзіны, фарміравала жаданне назіраць за птушкамі, а таксама выхоўвала клапатлівыя і добразычлівыя адносіны да іх.
Цвілік М.М.,
выхавальнік групы падоўжанага дня
27 лістапада 2020 г
Каб зразумець сябе сапраўдным чалавекам, уявiць прыналежнасць да свайго роднага, беларускага, славянскага, зразумець сваё месца ў сусвеце, неабходна вывучаць народныя каштоўнасцi, тое, што стагоддзямi стваралi, выкарыстоўвалi, захоўвалi нашы продкi.
Дваццаць шостага кастрычнiка ў дапаможнай школе г. Магілёва прайшло цiкавае мерапрыемства пад назвай «Народныя абрады i святы ў Беларусi». Вучнi 8 класа прагледзелi прэзентацыю, пазнаёмiлiся з гісторыяй з'яўлення абрадаў, свят, традыцый, звычаяў і павер'яў беларусаў. Усё жыццё простага чалавека было звязана з работай на зямлi, з традыцыйнымi народнымi святамi. У сувязi з гэтым вучнi пазнаёмiлicя з больш значнымi святамi i абрадамi беларусаў: Каляды, Сырны тыдзень, або Маслёнка, Гуканне вясны, Соракi, Вялiкдзень, Радунiца, Купалле, Дажынкі, Дзяды. На арганiзаванай настаўнiкам выставе былi прадстаўлены атрыбуты, якiмi карысталicя нашы продкi пры правядзеннi гэтых мерапрыемстваў. Калядная зорка, вышываныя рушнiкi i абрус, сноп, вянкi - усё гэта дало магчымасць вучням дакрануцца да гiсторыi нашых продкаў i блiжэй пазнаць яе.
Н.М.Ржэвуцкая,
настаўнiк працоўнага навучання
20 лістапада 2020 г
19 лістапада 2020 года у 7 класе адбыўся занятак па вывучэнню беларускай гісторыі і культуры.
На гэты раз вучні знаёміліся з беларускай нацыянальнай кухняй. Многа цікавага даведаліся яны пра гісторыю і сучаснасць беларускай кухні, паспрабавалі стравы якія для іх прыгатавалі настаўнікі і бацькі.
Занятак адбыўся вельсі цікавым і смачным!
11 лістапада 2020 г
10 лістапада 2020 года для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў прайшла завочная экскурсія “Архіэктура Магілёва”.
Рабяты даведаліся пра гісторыю і год стварэння, аўтараў праекта такіх гістарычных аб’ектаў як: Магілёўская ратуша, будынак абластнога выканаўчага камітэта, Палыкавіцкая крыніца, Плошча Славы, Буйніцкае поле і інш.
Вучні дзяліліся ўражаннямі ад завочнай экскурсіі, задавалі цікавыя пытанні пра архітэктуру Магілёва.
Мерапрыемства прайшло цікава і займальна.
Е.Н.Апанасевіч,
настаўнік матэматыкі
23 кастрычніка 2020 г
У нашай школе працягваецца рэалізацыя інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання талерантнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу праз арганізацыю прадуктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».
Так, у рамках рэалізацыі праекта 22 кастрычніка прайшоў флэшмоб “Мова праз вершы”.
Сумесна з навучэнцамі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва” вучні 6-8 класаў пачыталі вершы айчынных паэтаў пра родную мову, паслухалі выказванні знакамітых беларускіх пісьменнікаў – Я. Купалы, Я.Коласа, А.Гаруна.
Напрыканцы мерапрыемства адбыўся флэшмоб. Вучаніца 8 класа чытала верш П.Панчанкі “Беларуская мова”. Разам са словамі, якія яна называла, рабяты паднімалі лісткі. Калі верш скончыўся – атрымалася цудоўная карціна! Гледачы змаглі ўбачыць і самастойна прачытаць, якая яна, наша беларуская мова!
Пасля флэшмобу ўсе ўдзельнікі разам пілі гарбату і гутарылі пра родную мову.
За час падрыхтоўкі мерапрыемства дзеці пасябравалі паміж сабой, наладзілі кантакт, стараліся дапамагчы адзін аднаму. Можна смела сказаць, што пасля такіх сустрэч знікаюць амаль усе псіхaлaгічныя бaр’еры пaміж выхаванцамі дапаможнай школы і вучнямі з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным!
А.С.Бабіцкая,
настаўнік беларускай мовы
15 кастрычніка 2020 г
14 кастрычніка праваслаўныя вернікі адзначаюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Пакроў Прасвятой Багародзіцы быў усталяваны ў сярэдзіне Х стагоддзя.
Вось і ў нашай школе 15 кастрычніка ў 7 класе ў рамках акцыі “Беларускія чацвяргі” прайшло восеньскае свята “Пакравы”. Аматары гісторыі і краязнаўства даведаліся шмат новага пра гэта свята. Вучні паслухалі гутарку бібліятэкара, потым саставілі прыказкі пра Пакравы. У канцы свята ўсе разам прачыталі верш Янкі Купалы “Сын і маці”.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць адчуць свае карані, выклікаюць жаданне зберагчы памяць пра іх.
Сілкова А.В.,
бібліятэкар
1 кастрычніка 2020 г
1 кастрычніка 2020 года ў нашай школе для вучняў пачатковых класаў адбылося мерапрыемства “Конкурс загадак “Падарункі восені”. Было арганізавана спаборніцтва 2-х каманд: 3 i 4 класаў. Вучням былі прапанаваны загадкі-пытанні,загадкі-рыфмаванкі, загадкі-апісанні на восеньскую тэматыку. Малюнкі слоў-адгадак дзеці размяшчалі ў слупкі тэматычнай групы: “Садавіна” або “Агародніна”. Пад кіраўніцтвам настаўніцы Маicеенка Наталлi Мiхайлаўны была разгадана крыжаванка. У канцы мерапрыемства была арганізавана тэматычная выстава.
Мерапрыемства прайшло цікава і займальна!
Маісеенка Н.М.,
настаўнік пачатковых класаў
25 верасня 2020 г
24 верасня ў 3 класе "Дапаможнай школы г. Магілёва" пад кіраўніцтвам выхавальніка групы падоўжананга дня прайшло пазакласнае мерапрыемства "Мая малая Радзіма - Магілёў». Дзеці чыталі вершы пра Радзіму, адгадвалі загадкі, разважалі над пытаннем, што значыць малая Радзіма. Навучэнцы дзяліліся сваімі ведамі і атрымлівалі новыя гістарычныя звесткі пра славутасці роднага горада.
У канцы заняткаў дзецям былі прапанаваны дыдактычныя гульні «Прыдумай назву вуліцы», «Працягнем фразы», «Скажы ласкава».
Выхавальнік ГПД
Казлова М.А.
10 верасня 2020 г
10 верасня вучні дапаможнай школы завочна пабывалі ў Бялынічах, з нагоды таго, што менавіта Бялынічы сталі месцам правядзення свята Дня беларускага пісьменства, якое штогод адзначаецца ў Беларусі. Рабяты прагледзелі прэзентацыю, праз якую даведаліся аб стварэнні скульптуры “З’яўленне іконы” каля Бялыніцкай царквы, пра тое, што адкрыўся новы будынак мастацкага музея імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі.
Навучэнцы згадалі пісьменнікаў бялыніцкай зямлі, а яшчэ даведаліся пра тое, што кніга-квэст “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці” Кацярыны Хадасевіч-Лісавай адзначана як “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”.
Цікава і пазнавальна прайшла тэматычная гадзіна, прысвечаная святу “Дзень беларускага пісьменства”!
Настаўніца беларускай мовы
А.С. Бабіцкая
3 верасня 2020 г
3 верасня вучні 7 класа зрабілі выставу малюнкаў "Мой чароўны беларускі край”. Цікава і займальна праходзіла падрыхтоўка да яе, бо ладзілася яна разам з бацькамі. Рабяты з задавальненнем намалявалі тое, з чаго, на іх думку, складаецца наш родны край. Малюнкі былі самыя разнастайныя: і чароўная прырода нашага краю і сімволіка роднай краіны, любімыя кветкі.
Настаўніца А.С. Бабіцкая паведаміла вучням, што вобраз радзімы дарагі кожнаму чалавеку, але трэба памятаць, што іншага такога краю, як родная гасцінная Беларусь, у свеце няма. Атрымалася цудоўная выстава!
Настаўніца беларускай мовы
А.С. Бабіцкая